Міжнародныя назіральнікі высока ацанілі работу выбарчай камісіі

11:01 / 18.11.2019

Замежныя назіральнікі з арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе Марыя Мікалаеўна Варажцова (Расійская Федэрацыя) і Клавон Хелмут Дзірк Пол (Германія), якія ў перыяд датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў наведалі некалькі выбарчых участкаў раёна, перад самым закрыццём завіталі на ўчастак для галасавання №39 у СШ №1.

3.jpg

Назіральнікі ўважліва сачылі за апошнімі хвілінамі галасавання, ускрыццём урнаў для датэрміновага галасавання, галасавання на даму і той, што была запоўнена ў асноўны дзень выбараў, фіксавалі кожны момант і кожную лічбу.

2.jpg

Зрэшты, асаблівых намаганняў для гэтага ім прыкладаць не давялося: старшыня выбарчай камісіі Валянціна Дземеш зрабіла ўвесь працэс падліку галасоў максімальна празрыстым для замежных і раённых назіральнікаў, а таксама прадстаўніка «Астравецкай праўды» Валянціна Іванаўна тлумачыла кожнае дзеянне камісіі і дэманстравала не толькі кожны пратакол, але і амаль кожны бюлетэнь.

1.jpg

Пасля таго, як падлік галасоў быў завершана, спадар Клавон Хелмут Дзірк Пол адзначыў зладжаную работу выбарчай камісіі:

Я не першы раз назіраю за ходам выбараў і хачу адзначыць высокую арганізацыю работы камісіі і найперш яе старшыні, якая, як сапраўдны генерал, трымала ўвесь працэс пад кантролем. Упершыню ў маёй практыцы падлік галасоў адбыўся за 55 хвілін.

Падзякаваўшы за такую ацэнку, Валяніцна Іванаўна адзначыла, што гэта заслуга ўсёй камісіі: хоць тут сабраліся людзі розных узростаў і з розных сфер дзейнасці, яны добра ведаюць свой участак работы і адказна выконваюць свае абавязкі.

5.jpg

А ў прыватнай размове спадар Хелмут сказаў, што ў Беларусі цудоўныя людзі і смачная ежа. А Марыя Варажцова расказала, што, хоць і была з турыстычнымі мэтамі ў Мінску, у беларускую глыбінку трапіла ўпершыню – і прыемна ўражана тым парадкам, што пануе ў Беларусі.

Текст: Нина Рыбик