Як галасавалі на ўчастку № 56 у асноўны дзень выбараў

12:21 / 17.11.2019
На працягу дня 17 лістапада на участку № 56, які размясціўся ў будынку гудагайскага аддзела культуры і вольнага часу, аддаць свой голас за кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання маглі грамадзяне, аднесеныя да гэтага ўчастка – жыхары пасёлка Гудагай і бліжэйшых вёсак.

– Для мяне дзень выбараў – святочны. Заўсёды галасую ў асноўны дзень, – гаворыць жыхарка Гудагая Станіслава Козіч. – Хочацца, каб абраны сёння дэпутат, больш увагі ўдзяляў насельніцтву і яго праблемам і апраўдаў надзеі жыхароў раёна.

1.jpg



– У час правядзення датэрміновага галасавання мы працавалі, – гавораць муж і жонка Мінкевічы. Сёння ў нас выхадны – галасуем за сваю будучыню і шчаслівае жыццё нашых дзяцей і ўнукаў.

2.jpg



Многія на ўчастак прыходзілі сем’ямі, аддавалі свой голас за кандыдата ў дэпутаты і, атрымаўшы запрашэнне на святочны канцэрт, абяцалі завітаць у дом культуры яшчэ раз.

3.jpg

4.jpg


Текст:
Фото: Елена Ярошевич