Ветэраны працы актыўна ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі

16:24 / 15.11.2019

З асаблівым імпэтам у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ўдзельнічаюць прадстаўнікі раённага савета ветэранаў. Многія члены ветэранскай арганізацыі ўваходзяць у склад участковых выбарчых камісій. Таксама савет ветэранаў дэлегіраваў у якасці назіральнікаў найбольш вопытных і актыўных прадстаўнікоў сваёй арганізацыі.

3.jpg

Пры гэтым грамадскім аб’яднанні створана інфармацыйна-агітацыйная група – яе актывісты сустракаліся з вырбаршчыкамі, тлумачылі значнасць гэтай палітычнай падзеі.

– Людзі старой закалкі ведаюць, што значыць быць грамадзянінам сваёй краіны, – адзначыла старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун.

Текст: