Ксенія Кусойць з Альхоўкі стала адной з лепшых на конкурсе Kresy

10:43 / 12.11.2019
Альхоўская школьніца Ксенія Кусойць стала прызёрам абласнога конкурсу чытальнікаў польскай паэзіі імя Адама Міцкевіча Kresy-2019.

0.jpg



Дзяўчынка вывучае польс­кую мову другі год. Дарэчы, летась яна таксама была ўдзельніцай падобнага конкурсу – і атрымала Дыплом ІІІ ступені.

– На конкурс трэба было падрыхтаваць творы Адама Міц­­кевіча, – расказвае педагог дзяў­чынкі Рэната Пацойць. – Мы спыніліся на вершах пра прыроду.

Ксенія выступала ў самай шмат­лікай узроставай групе – у яе было 29 сапернікаў, і амаль усе з польскамоўных школ. І дзяўчынка годна паказала сябе, заняўшы другое месца.

Ксенія Кусойць.jpg



– Шчасце педагога ў перамогах яго вучняў, – гаворыць настаўніца Ксеніі. – Мы расцём  – і я рада, што наша з Ксюшай праца дае свой плён.

Текст:
Фото: Рената Пацойть