Выхаванцы астравецкага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці сталі валанцёрамі

15:17 / 08.11.2019
478
У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г. Астраўца рэалізуецца праект па папулярызацыі валанцёрскага руху.

Ва ўстанове створаны атрад «Добрыя сэрцы», у які ўваходзяць выхавацелі, дзеці і іх бацькі. З дапамогай валанцёраў мы вучым выхаванцаў міласэрнасці, спагадзе, бескарыслівасці, а яшчэ з’ядноўваем дзяцей і бацькоў праз сумесныя справы. 

Нядаўна ў нас адбылося пасвячэнне ў валанцёры. Членамі атрада стала дзевяць выхаванцаў: Лізавета Хвасценка, Паліна Замара, Анастасія Базюк, Ілля Стэх, Давід Юргелянец, Ягор Лукойць, Цімафей Коўзан, Аніта Рынкевіч і Мікалай Харытончык. На гэтую ўрачыстасць прыйшлі добраахвотнікі атрада «Здаровы лад жыцця» з СШ №2, якія расказалі пра сваю дзейнасць, павязалі шалікі новаспечаным аднадумцам і падарылі ім сувеніры.

21.jpg



Алена ВАСІЛЬЧЫК, загадчык  ДЦРД №1


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений