Дваццаць медалёў заваявалі астравецкія баксёры

15:31 / 05.11.2019

Каманда Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву заняла першае і другое месцы на першынстве Гродзенскай вобласці па боксе сярод удзельнікаў 2006-2007 і 2008-2009 гадоў нараджэння.

0.jpg

Юныя баксёры абедзьвух узроставых катэгорый прадэманстравалі на рынгу добрую тэхніку і майстэрства, а таксама ўменне спраўляцца з хваляваннем і бояззю саперніка.

І вынік апраўдаў чаканні. Сярод удзельнікаў 2008-2009 гадоў нараджэння пераможцамі ў сваіх вагавых катэгорыях сталі Захар Батура, Ягор Маркун, Максім Кяжун і Павел Мацкевіч. Другое месца заняў Арцём Лянкевіч, а Георгій Гічко стаў трэцім.

Старэйшыя баксёры, сярод якіх была і адна дзяўчынка, таксама не засталіся без узнагарод. На першую прыступку п’едэстала падняліся Юлія Лебядзевіч, Арсень Мялешка, Аляксандр Ёдзік, Кірыл Рагавенка, Максім Лянкевіч, Цімур Сянкевіч, Сямён Сямашка і Аляксандр Баруўка. Сярэбранымі прызёрамі сталі Раман Аўдзеенка, Расціслаў Чарняўскі і Ілля Чункевіч. А трэцяе месца занялі Аляксандр Бордак, Даніэль Ступенька і Дзяніс Гайваронскі.

У выніку баксёры малодшага ўзросту занялі першае агульнакаманднае месца, а старэйшага – другое.

Текст: