Бюро райкама: смяяцца дазваляецца

08:49 / 24.10.2019

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg



Райкам партыі ў савецкія часы – гэта быў больш важны орган, чым суд. Туды ішлі ўсе і з усім: кватэру папрасіць, мужыка, што пайшоў «налева», у сям’ю вярнуць, цэмент ці шыфер «выбіць». Ну і, вядома ж, ўсе вытворчыя справы вырашаліся на бюро райкама партыі!

Быў разгар касавіцы, і на бюро разглядалі ход нарыхтоўкі кармоў. Выклікалі ўсіх старшынь калгасаў, аграномаў і давай «пясочыць», што мала сена насушылі, сенажу залажылі, што нізкімі тэмпамі ідзе корманарыхтоўка.

А Антон Іванавіч, старшыня аднаго з прыгарадных калгасаў, на бюро прыпазніўся – адпрасіўся на паўгадзінкі: зранку правяраючыя прыязджалі, трэба было ўважыць: усюды правесці, усё паказаць, каб не палезлі самі, куды не трэба. Ну і, вядома ж, пачаставаць. Ну раз спазніўся, дык можна не спяшацца: па дарозе старшыня зазірнуў у сталоўку, дзе заўсёды можна было ўзяць на разліў, «дагнаўся». І ў добрым настроі пастукаўся ў кабінет да першага сакратара райкама, дзе ішло бюро.

Момант быў не самы падыходзячы: аднаго з калег якраз паставілі «ў тарэц стала» за тое, што мала залажыў сенажу.

І тут – Антон Іванавіч на парозе.

– Вось ты, Антон Іванавіч, колькі сёння залажыў? – з парога агарошыў яго пытаннем першы сакратар.

– Я? – разгубіўся старшыня. І шчыра прызнаўся: – Сто пяцьдзесят…

– А колькі яшчэ да канца дня зможаш?

– Ну, і яшчэ столькі ж магу… – падумаўшы, махнуў рукой Антон Іванавіч.

– Вось бачыце, таварышы, некаторыя могуць па 300 тон у дзень закладваць, а іншым і пяцьдзесят не па сілах. А надвор’е ва ўсіх аднолькавае стаіць!

– Прабачце, а вы гэта пра што пыталі? – разгублена спытаў Антон Іванавіч.

Адказам яму быў дружны выбух рогату. Смяяліся ўсе, ад правініўшыхся да першага сакратара – зразумелі, што «залажыў за каўнер» старшыня і колькі яшчэ збіраецца…

Тамара РАБІНКІНА

 


Текст: Главный администратор