На Астравечыне пройдзе акцыя «За бяспеку разам»

10:11 / 16.10.2019

З 16 кастрычніка па 1 лістапада ў Астравецкім раёне праводзіцца рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам».


Галоўная мэта акцыі – папярэдзіць пажары і гібель на іх людзей. І раскажуць пра гэта работнікі МНС, МУС, аховы здароўя, ЖКГ, сацыяльнай абароны і іншых суб’ектаў прафілактыкі.

Як заўсёды, арганізатары акцыі правядуць рэйды і сустрэнуцца з працоўнымі калетывамі.


Увага!

Вы можаце звярнуцца ў Астравецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях з просьбай, каб работнікі МНС ацанілі супрацьпажарны стан вашага жылля.


Далучайцеся!

Калі ведаеце адрасы, дзе распіваюць спіртныя напоі ці парушаюць правы дзяцей, раскажыце аб гэтым па нумарах 101, 102 альбо 112.

Аляксандр САЧАК,
інспектар Астравецкага РАНС

Текст: Главный администратор