Посещают ли островчане культурные мероприятия

14:48 / 12.10.2019
У астраўчан і гасцей горада наш карэспандэнт пацікавіўся, ці наведваюць яны культурныя мерапрыемствы.

 Таццяна Кучэўская, намеснік дырэктара:

Кучэўская.jpg

– Калі ёсць вольны час, я заўсёды імкнуся кудысьці выбрацца. Апошняе мерапрыемства, якое наведала, – гэта канцэрт «Дискотека 80-х». Было цікава, жыва і весела. Яркія ўражанні пакінула музычная камедыя «Свадьба в стиле ретро» – таленавітыя прафесійныя акцёры, пастаноўка з глыбокім сэнсам. Яшчэ запомніўся філасофскі спектакль «Дзед». Асабіста мне падабаецца бываць у Рымдзюнах. У загадчыцы аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Гервяты Наталлі Бялячыц атрымліваецца стварыць настолькі цёплую і ўтульную атмасферу, што любое мерапрыемства там праходзіць на «ўра». Лічу, што культурнае жыццё нашага раёна насычанае і разнастайнае. Было б, як кажуць, жаданне – і мерапрыемства знойдзецца па душы.  

Людміла Сівец, прадавец:

Сівец.jpg

– На жаль, у мяне не так шмат вольнага часу, каб наведваць культурныя мерапрыемствы. Пасля работы хочацца зрабіць нешта до­ма. Праўда, можна лічыць, штогод удзельнічаю ў святкаванні 9 Мая і Дня Незалежнасці, якое па традыцыі праходзіць у лесапарку, – працую на выязным гандлі. Паглядзець канцэрт няма як, затое атрымліваецца паслухаць выступленні артыстаў. 

Антон Блашкевіч, вучань:

Блашкевіч.jpg

– Аднойчы з класам ездзілі ў Мінск у тэатр. Ужо нават і не ўспомню, якую глядзелі паста­ноўку, але, калі шчыра, мне не спадабалася. На канцэрты не ха­джу – не мой гэта фармат. Як праводжу вольны час? У тэлефоне ці ў камп’ютары – цяпер усё можна знайсці ў інтэрнэце: і музыку паслухаць, і спектакль паглядзець. 

Юлія Бруйко, педагог-арганізатар:

Бруйко.jpg

– Канешне, наведваю! Я працую педагогам-арга­ні­затарам, таму з валан­цёр­скім атрадам мы заў­сёд­нікі розных мера­прыем­стваў. Цесна супра­цоўнічаем з райкамам БРСМ: ладзім сумесныя акцыі, дапамагаем пажылым людзям. Ра­зам з валанцёрамі былі на дабрачынным канцэрце, арганізаваным у падтрымку маленькага земляка Марка Гарбачова. 

Наталля Кізіна, повар:

Кізіна.jpg

– У Астравец я пераехала чатыры месяцы таму з Мінскай вобласці. На жаль, пакуль нідзе не бывала. У сацыяльных сетках сачу за культурным жыццём сталіцы – яно там насычанае і разнастайнае.

Текст:
Фото: Алена Ганулич