С днем работников культуры!

08:12 / 13.10.2019

Паважаныя работнікі культуры і  ветэраны галіны!
Прыміце віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!

den-rabotnika-kultury.jpg

Гэтае свята мае вялікае значэнне не толькі для тых, чыя дзейнасць звязана са сферай культуры, але і для ўсяго грамадства ў цэлым. Культура – адна з самых важных сфер жыцця чалавека, вырашальны фактар ​​нацыянальнага адраджэння, ума­цавання дзяржаўнасці.
Работнікі культуры – гэта тыя людзі, якія прыўносяць у наша жыццё мастацтва, творчасць, гармонію і прыгажосць. Яны дапамагаюць маладому пакаленню далучацца да сапраўдных вытокаў беларускай культуры, бачыць у ёй усё самае  каштоўнае, упрыгожваюць сваімі выступленнямі ўра­чыс­тыя мерапрыемствы, якія праходзяць на тэрыторыі раёна і за яго межамі.
Выказваем удзячнасць  работ­нікам аддзелаў культуры і вольнага часу, бібліятэк, музея,  рамеснікам, выкладчыкам дзіцячай школы мастацтваў і яе філіялаў, словам усім, хто працуе ва ўстановах культуры раёна,  за нястомную працу і адданасць свайму прызванню. Жадаем усім работнікам культуры, ветэранам галіны бадзёрасці, добрага здароўя. Заставайцеся натхнёнымі і крэатыўнымі. 

І.Я. Шалудзін, старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта.
І.Э. Тальчук, старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў.


Текст: Главный администратор