Четвертая часть островецких пенсионеров продолжает работать

16:03 / 02.10.2019
558

– об этом сказал, поздравляя с праздником участников торжественного мероприятия, посвященного Дню пожилых людей, заместитель председателя райисполкома Павел Милешко.

Здаецца, толькі ўчора яны з заміраннем сэрца імчалі на спатканне, прымяралі заручальныя пярсцёнкі, вялі ў першы клас сына ці дачушку, дабіваліся важкіх працоўных перамог, атрымлівалі ўзнагароды, радаваліся першаму слоўцу ўнука… А вось на табе: не паспелі азірнуцца, а Дзень пажылых людзей – ужо і іх свята. Толькі ці ж нагода гэта, каб, улёгшыся на канапу перад тэлевізарам, аплакваць сваю беззваротна мінулую маладосць?

«Не!» – дружна адказваюць маладыя, крэатыўныя, энергічныя, таленавітыя пенсіянеры Астравеччыны. І Дзень пажылых людзей, які адзначаўся ва ўсім свеце ў пару залатой восені, 1 кастрычніка, стаў яшчэ адной нагодай гэта прадэманстраваць.

Вы бачылі, якія шэдэўры стварае стужкамі Валянціна Янчэўская? А вышыўкі Святланы Мешкіс? А вязаныя вырабы Марыі Дземяшкевіч? І мяккія цацкі Наталлі Зубенка?

1.jpg

А ці чулі, як спявае хор ветэранаў пад кіраўніцтвам прафесіянала высокага класа Дануты Папені? Ці калектыў «Аксаміткі», створаны ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якім кіруе Васіль Карпец? Міхалішкаўскі ансамбль народнай песні «Вілія»?

А вы чыталі ў нашай газеце пра шматлікія падарожжы і сустрэчы з цікавымі людзьмі ўдзельнікаў клуба «Актыўнае даўгалецце», якім кіруе Данута Чарнушэвіч?

Калі вы адказалі «так» хоць бы на адно з гэтых пытанняў, то, безумоўна, пагодзіцеся са мной: нашы пенсіянеры, як спяваюць у адной са сваіх песень тыя ж «Аксаміткі», не старыя – а бывалыя!

Да таго ж у іх, як адзначыла, вітаючы ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню пажылых людзей, старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун, зараз ёсць час на ўсё тое, на што не хапала раней: на творчасць, задушэўныя размовы, падарожжы, раскрыццё ранейшых і новых талентаў. І яны яго плённа і з карысцю выкарыстоўваюць!

IMG_6523.jpg

Да таго ж чвэрць пенсіянераў у Астравецкім раёне працягваюць працаваць, перадаючы сваю мудрасць, багаты жыццёвы і прафесійны вопыт маладому пакаленню – гэта адзначыў, віншуючы людзей пажылога ўзросту з іх святам, намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка.

– У вас многаму можна павучыцца – мудрасці, працавітасці, настойлівасці ў дасягненні мэты, – сказаў Павел Віктаравіч. – Мы шчыра ўдзячны вам за працу, за ўсё тое добрае, што вы зрабілі для нас.

IMG_6460.jpg

Павел Мілешка ўручыў падарункі людзям, чыя шматгадовая праца з’яўляецца прыкладам для маладых: ветэрану педагагічнай працы, вязню канцэнтрацыйных лагераў Ніне Адамаўне Маргуж, кіраўніку хору ветэранаў Дануце Адольфаўне Папеня, афіцэру, выкладчыку школьнай дапрызыўнай падрыхтоўкі Станіславу Антонавічу Савіцкаму.

4.jpg

Шмат цёплых слоў пачулі ў свой адрас ветэраны працы, ардэнаносцы загадчык вытворчага ўчастка Станіслаў Станіслававіч Івашка і ветэран педагагічнай працы Тамара Сцяпанўна Петрусевіч, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Мечыслаў Аляксандравіч Валуевіч, начальнік МБА Мар’ян Станіслававіч Ган, былая загадчык аддзела культуры Данута Францаўна Чарнушэвіч, урач-неўролаг, шматдзетная маці Вікторыя Феліцыянаўна Шышло – і атрымалі падарункі ад прафесійных райкамаў прафсаюзаў.

IMG_6511.jpg

6.jpg

А агульным для ўсіх падарункам стаў цудоўны канцэрт, у якім прынялі ўдзел, акрамя саміх ветэранаў, іх дзеці і ўнукі: узыходзячая зорачка астравецкай сцэны Ганна Вайцяхоўская і Данута Блашкевіч, чый залаты голас можна слухаць бясконца; вядомы гумарыст Дзмітрый Максімаў і юная зачаравашка Кіра Біратка, а таксама артысты раённай культуры, вучні школы мастацтваў і выхаванцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

8.jpg

9.jpg

10.jpg

 

Текст: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений