За что дети любят свою Страчанку

16:17 / 09.09.2019
924
Ёсць такая легенда. Чалавеку сказалі, каб ён, адыходзячы з хаты, не азіраўся назад, бо ператворыцца ў саляны слуп. Але чалавек усё роўна азірнуўся. Ды і як не азірнуцца, калі родныя мясціны – гэта цэлы свет, калі нарадзіўся тут, калі ты – часцінка гэтай зямлі.

Дзеці, што сабраліся ў Страчанскай бібліятэцы на пазнавальную гадзіну «Вёсачка Страчанка – яе гісторыя», у роднай вёсцы ведаюць усё да дробязей: кожную вуліцу і завулак, кожнае дрэўца, кожнага жыхара. А ўжо тым больш –  любімае месца адпачынку, Страчу. Як прыемна прачнуцца ў роднай хаце пад кукарэканне пеўняў і ўдыхнуць на поўныя грудзі свежага паветра! Пасля дажджу вясёлка над ракой так і вабіць прабегчыся па ёй, такой яркай і насычанай. І колькі прыгожых кветак у полі, на лузе…

2.jpg



Любяць дзеці сваю Страчанку, пра гісторыю якой яны даведаліся ў бібліятэцы. 

Наперадзе ў страчанскіх дзетак – вялікае жыццё. Але куды б ні закінуў іх лёс, родныя краявіды, працавітыя аднавяскоўцы, бацькоўская хата, дзіцячыя сцежкі-дарожкі назаўсёды застануцца ў іх памяці. 

Ганна ТРУБІЦКАЯ,
бібліятэкар Страчанскай бібліятэкі



Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений