Таццяна Чарняўская з тэрытарыяльнага цэнтра ўзнагароджана медалём

16:39 / 07.08.2019

Медалём «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» ўзнагароджана галоўны бухгалтар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Чарняўская.

1.jpg

5.jpg

– Падстава для ўзнагароджання важная, – адзначыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Бразінскі. – Сёлета прафсаюзнаму руху Беларусі споўнілася 115 гадоў. Акрамя таго, у жніўні дзень нараджэння адзначае і тэрытарыяльны цэнтр. І таму вельмі прыемна адзначыць прадстаўніка вашага калектыву дзяржаўнай узнагародай.

4.jpg

Цёплыя словы віншавання Таццяне Чаславаўне адрасавалі дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віктар Ждановіч і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валерый Барташэвіч.

2.jpg

Прымаючы медаль, Таццяна Чарняўская адзначыла, што гэта заслуга ўсяго дружнага, працавітага і творчага калектыву тэрытарыяльнага цэнтра.

3.jpg

6.jpg

Текст:
Фото: Елена Ярошевич