“Польскае рэха Астраўца” годна прагучала ў Слоніме і Мінску

08:01 / 07.07.2019

Два дыпломы прывёз ансамбль “Польскае рэха Астраўца” з фестывалю паланэзаў у Слоніме і парадаваў гледачоў цудоўным выступленнем на дні польскай культуры ў Мінску.

На конкурсе паланэзаў астраўчане прадставілі на суд журы два нумары: першы твор выканала трыа, а другі – спяваў увесь ансамбль. Фестываль меў міжнародны маштаб – тут выступалі артысты з Польшчы, Літвы, Германіі і Беларусі.

Былі шаноўнымі гасцямі ўдзельнікі “Польскага рэха Астраўца” і на дні польскай культуры ў Мінску – яны прадстаўлялі Гродзенскую вобласць. І зрабілі гэта годна, парадаваўшы гледачоў разнастайнай канцэртнай праграмай. Слухачы яшчэ доўга не адпускалі іх са сцэны, дзякуючы за нумары дружнымі апладысментамі.

12.jpg

Текст: