Ашмянцы перамаглі на астравецкім турніры па пляжным валейболе

20:08 / 03.07.2019
600

Самыя актыўныя аматары здаровага ладу жыцця адзначылі 75-годдзе вызвалення Астравеччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на спартыўнай пляцоўцы – да гэтай даты прымеркавалі турнір па пляжным валейболе.

1.jpg

Пазмагацца за перамогу сабралася сем каманд: Астравецкага раёна газавага забеспячэння, Беларускай АЭС, ЯнВестТранс, зборная Астраўца і тры каманды з горада Ашмяны.

Гульні праходзілі на дзвюх пляцоўках: Янаўскім вадасховішчы і гарадскім пляжы ў першым мікрараёне горада. На апошняй пляцоўцы прайшлі і фінальныя сустрэчы.

2.jpg

У выніку пераможцай турніру стала каманда “Ашмяны-1”, другое месца заняла “Ашмяны-2”, а трэцяе – БелАЭС. Чемпіёны і прызёры ўзнагароджаны кубкамі, граматамі і медалямі.

Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений