Малявалі нацыянальныя ўзоры і гулялі ў беларускія гульні – у “Ластаўцы” адзначылі “Дзень вышыванкі”

15:17 / 02.07.2019

Весела, захапляльна і разнастайна прайшоў сёння ў летніку “Ластаўка” “Дзень вышыванкі”.

Арыгінальнае свята для дзяцей арганізавалі актывісты саюза моладзі, работнікі Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і студэнцкага атрада імя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Казіміра Аўгуля.

“Дзень вышыванкі” ў летніку быў багаты на разнастайныя забаўляльныя мерапрыемствы. Усіх жадаючых запрашаў завітаць салон беларускага арнаменту “Родныя ўзоры”, дзе кожны мог паспрабаваць сябе ў якасці дызайнера адзення. Побач працавала інтэрактыўная пляцоўка “Народныя гульні”, на якой дзеці гулялі ў беларускія гульні. Самыя спартыўныя і крэатыўныя хлопчыкі і дзяўчынкі выпрабоўвалі ўдачу ў спартыўных спаборніцтвах і конкурсе малюнкаў. А яшчэ выхаванцы летніка з радасцю паўдзельнічалі ў творчай эстафеце, дзе прызналіся ў любові сваёй Радзіме, фатаграфуючыся з хэштэгам “#Я люблю Беларусь”.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

Текст: