Аб чым марыць пажарны Аляксандр Букель
12:29 / 30.06.2019
Ад такой прапановы маленькі Аляксандр не адмовіўся. Жаданне сына падтрымаў і бацька.
Спачатку хлопец стаяў на варотах, потым яму дазволілі выйсці ў поле. Так пачалося яго самае вялікае захапленне, якім ён жыве і зараз: гуляе ў зборнай камандзе па хакеі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.
Са спортам малады чалавек увогуле на «ты»: у дзяцінстве ўсё лета з сябрамі праводзіў на гарадскім стадыёне, гуляючы ў футбол, а зімой амаль не выходзіў за межы хакейнай каробкі. Займаўся Аляксандр скачкамі ў вышыню і даўжыню, цяпер цікавіцца настольным тэнісам.
Спорт дапамог яму падрыхтавацца да прафесіі выратавальніка – у МНС ён працуе ўжо чатыры гады.
– Ніколі не думаў аб тым, каб з’ехаць у нейкі другі горад, – дзеліцца малады чалавек. – Мне падабаецца Астравец. Добра, што ён расце і прыгажэе. Тут у мяне работа, якую я люблю, хоць яна і небяспечная. Прызнаюся: на пажары мы робім усё на аўтамаце, таму ўсведамленне сітуацыі прыходзіць толькі праз некалькіх гадзін. Я ўжо выратаваў некалькі чалавек – і гэтым ганаруся. Як і тады, калі каманда 15-гадовых астравецкіх хакеістаў стала трэцяй у рэспубліцы.
Адкрыты, актыўны, шчыры, цікавы, з добрым пачуццём гумару і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу – вось такі Аляксандр Букель. А яшчэ ён, бачна, рамантык – прызнаўся, што марыць скокнуць з парашутам.