Что островецким детям нравится в лагерях

09:01 / 21.06.2019
Пакуль адны дзеці бавяць вольны час перад тэлевізарам або за камп’ютарам, другія наведваюць школьныя лагеры з дзённым знаходжаннем.

Што дзецям больш за ўсё падабаецца ў летніку, высвятляў карэспандэнт газеты.

Ганна Навікевіч, Глеб Кумішча і Глеб Кулеш, лагер «Сонейка» гімназія №1

Аня Навікевіч Глеб Кумішча Глеб Кулеш.jpg



Ганна: 

– Мне падабаецца хадзіць на экскурсіі. Нядаўна ў Гудагай ездзілі. Там нам пра людзей, якія ў вайну загінулі, расказвалі. Доб­ра ў школьным летніку – бо блізка хадзіць: жыву я на Берагавой.

Глеб Кумішча: 

– І мне падарожнічаць падабаецца. Найбольш запомнілася паездка ў аптэкарскі сад, што ў Мінскай вобласці. І з сябрамі тут гуляць можна – іх у мяне шмат.

Глеб Кулеш: 

– У летніку весела. Тут я знайшоў новых сяброў – яны ў іншых класах вучыліся, таму раней іх не ведаў. Больш за ўсё падабаецца ранішняя лінейка.

Падчас яе даюць падарункі і расказваюць, што нас чакае ў гэты дзень.

Вольга Сымановіч і Мацвей Мазура, спартыўна-аздараўленчы лагер «Юны алімпіец»

Оля Сымановіч Мацвей Мазура.jpg



Вольга: 

– З нецярпеннем чакаю малых алімпійскх гульняў. Бу­дзе цікава вы­светліць, хто хутчэйшы і мацнейшы.  З задавальненнем хаджу ў басейн – тут, у лагеры, навучылася плаваць.   Вельмі цікава праходзяць віктарыны па гісторыі спорту, а таксама трэніроўкі – у нас жа спартыўны летнік.

Мацвей: 

– Больш за ўсё люблю мяч ганяць, на  турніках падцягвацца. У нас тут кожны дзень па хвілінах распланаваны – час ляціць хутка. А яшчэ кормяць добра – нават марожанае даюць.

Кацярына Дзенісевіч і Юлія Леўкавец, лагер «Сонейка» СШ №1

Каця Дзенісевіч Юля Леўкавец.jpg



Кацярына:

– Мне падабаюцца вы­хавацель­ніцы. Яны доб­рыя. Люблю маляваць, асаб­ліва партрэты. І есці ў сталовай – у летніку смачна кормяць.

Юлія: 

– Больш за ўсё люблю ў лагеры маляваць жывёл і гуляць у даміно і лато. А на вуліцы каля школы можна на трэнажорах займацца. І горка там ёсць. Яна жоўтая, высокая і ўецца, як змейка.

Дар’я Пазлевіч і Іван Шышкевіч, лагер «Вясёлка» СШ №2

Даша Пазлевіч Іван Шышкевіч.jpg



Дар’я: 

– Мне падабаецца з сябрамі тут збірацца, у розныя гульні гуляць. Спар­тыў­ную гадзіну люблю, асабліва калі гу­ляем у шашкі або на скакалцы скачам. А яшчэ – у басейне плаваць.

Іван: 

– Ужо 18 дзён у летнік хаджу – ні разу не пашкадаваў, што запісаўся. Тут патрэбнага шмат можна даведацца – напрыклад, пра небяспеку запалак і петардаў… Нядаўна мы на экскурсію ездзілі і на ГЭС паплаваць! Выхавацелі абяцалі, што ў РАНС пойдзем – таксама цікава будзе.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович