У вёсцы пад Іўем выратавальнікі і гаспадар ліквідавалі пажар дома

12:47 / 20.06.2019

Інцыдэнт адбыўся 19 чэрвеня ў 20.20.

У службу 101 паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў вёсцы Суботнікі Іўеўскага раёна.

Са слоў 32-гадовага гаспадара, два гады таму ён набыў жыллё пад дачу. У адным з памяшканняў абсталяваў парную і ўсталяваў самаробны ацяпляльны кацёл.

1.jpg

2.jpg

У сераду прапаліў лазеньку, папарыўся і выйшаў на двор. Тым часам суседзі звярнулі ўвагу на дым з-пад даху. Мужчына пачаў сам тушыць ўзгаранне ў паддашкавым памяшканні, выкарыстоўваючы вогнетушыцелі.

Канчаткова справіліся з пажарам падраздзяленні МНС.

Агнём пашкоджана кроквенная сістэма даху. Як мяркуецца, прычына ўзгарання — парушэнне правілаў мантажу і эксплуатацыі ацяпляльнага агрэгата.

grodnonews.by

Текст: Главный администратор