Астравеччына далучылася да маладзёжнага марафону «75»

14:18 / 14.06.2019

Маладзёжны марафон «75», прымеркаваны да юбілейнай даты вызвалення Рэспублікі Беларусь і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, арганізаваны грамадскім аб’яднаннем БРСМ пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Беларускай чыгункі, наведаў Астравеччыну.

1.jpg

– 11 чэрвеня ў Мінску ў рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі» стартаваў маладзёжны марафон «75», – рассказала першы сакратар райкама БРСМ Віялета Алексеявец. – Ён праходзіць па месцах баявой славы Беларусі – і сёння мы рады прывітаць яго ўдзельнікаў у нашым горадзе.

Урачыстае мерапрыемства прайшло каля святога для астраўчан і жыхароў раёна месца – помніка савецкім воінам і партызанам. Тут сабраліся школьнікі і моладзь, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і жыхары горада і раёна, каб хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак ушанаваць памяць тых, хто заваяваў будучым пакаленням магчымасць жыць у мірнай краіне.

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

7.jpg

Побач на пляцоўцы ў рамках праекта «Кветкі Вялікай Перамогі» – песні гараджанам падарылі прадстаўнікі марафона і артысты Астравеччыны, працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны, выставы пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і зброі пагранічнікаў, праходзілі экскурсіі па экспазіцыі «Вызваленне Беларусі».

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg

16.jpg

– 3 ліпеня мы будзем святкаваць 75-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сімвалічна, што ў гэты ж дзень быў вызвалены наш горад. Сёння мы разам усклалі кветкі да помніка і далучыліся да патрыятычнай акцыі «Беларусь помніць», каб яшчэ раз успомніць нашых землякоў і падзеі, якія адбываліся на роднай зямлі 75 гадоў назад, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла.

8.jpg

Вялікай папулярнасцю ў жыхароў горада карысталася спецыяльная фоталабараторыя, у якой можна было адсканіраваць фотаздымкі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Так, Вольга Коўшык з райвыканкама прынесла ажно чатыры партрэты сваіх родных; ушанаваць памяць прадзядулі Міхаіла Вайцяхоўскага вырашыла Таццяна Вайцяхоўская; пра родзічаў-ветэранаў расказалі таксама Аксана Кардаш, Аляксандр Сачак, Людміла Лаздоўская і многія іншыя.

…Часлава Мятлеўская пра марафон «75» прачытала ў «Астравецкай праўдзе». Адразу ж вырашыла: трэба паўдзельнічаць. У Астравец жанчына прыехала з Нідзян.

6.jpg

– Падышла да помніка і адразу ж адшукала прозвішча свайго бацькі – яго звалі Адольф Станіслававіч Стакун. На вайну яго забіралі двойчы. Першы раз – у 1937 годзе, тады ён вярнуўся. Помню, як яго сустракалі. У другі раз – у 1944-м. Тату тады было 42 гады, а мне 13. Я яго праводзіла – і тры разы даганяла. А ён сказаў: «Не плач, да Вялікадня вярнуся»… Больш не ўбачыліся, – са слязамі на вачах гаворыць Часлава Адольфаўна. – Потым пахаванку маці атрымала – бацька назаўсёды застаўся ў Германіі.


Астравец стаў шостым горадам, які наведалі ўдзельнікі акцыі. Пасля яе заканчэння ўсе фотаздымкі будуць унесены ў электронны нацыянальны альбом «Беларусь помніць», які 3 ліпеня будзе перададзены Беларускаму дзяржаўнаму музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

15.jpg

14.jpg

Магчымасцю ўвекавечыць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны і сваіх калег, якія працавалі ў раёнцы, скарысталіся і мы, сённяшнія супрацоўнікі рэдакцыі. Цяпер імёны і фотаздымкі Аляксандра Хілько, Леаніда Ламекі, Паўла Мартынава, Івана Мельнікава таксама можна будзе знайсці ў рэспубліканскім альбоме.

Текст:
Фото: Елена Ярошевич