Аіда Недалтоўская перамагла ў натарыяльнай спартакіядзе

09:35 / 11.06.2019
761
На Міжнароднай спартакіядзе натарыята ў камандзе Гродзенскай натарыяльнай акругі выступала наша зямлячка, стажор натарыуса Аіда Недалтоўская – яна заняла І месца ў штурханні ядра. 

На базе санаторыя «Азёрны», што ў Гродзенскай вобласці, напачатку чэрвеня сабраліся прад­стаўнікі натарыяльнай супольнасці Бела­ру­сі, Расіі, Украіны, Казахстана, Турцыі, Малдовы і Польшчы. На працягу трох дзён яны высвятлялі, хто мацнейшы, спрытнейшы і хутчэйшы.

Аіда Недалтоўская паказала «залаты» вынік у штурханні ядра, якое дасягнула адзнакі 9,80 метра. 

Таксама маладая жанчына гуляла ў валейбол у складзе каманды Гродзенскай натарыяльнай акругі – у выніку гродзенцы занялі ІІІ месца, крыху саступіўшы гасцям з далёкага Казахстана.

Віншуем Аіду Недалтоўскую з перамогай!

Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений