Каждой школе – по тысяче рублей от исполкома

12:59 / 03.06.2019

З падарункамі на ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя апошняму званку, прыйшлі шматлікія госці.

Раённы выканаўчы камітэт прадоўжыў распачатую ў мінулым годзе традыцыю: кожнай школе быў уручаны сертыфікат на адну тысячу рублёў. А як распарадзіцца гэтымі сродкамі, у школах ведаюць найлепш.

Сельскія школы, як правіла, супрацоўнічаюць з мясцовымі сельгаспрадпрыемствамі – і іх кіраўніцтва таксама імкнецца не абыходзіць увагай падапечных. Так, КСУП “Варняны”, нягледзячы на няпростае фінансавае становішча гаспадаркі, знайшоў магчымасць заахвоціць усіх вучняў-выдатнікаў Варнянскага НПК грашовымі прэміямі ў памеры адной базавай велічыні. Першыя грошы, заробленыя ўласным розумам, думаецца, стануць для дзяцей добрым стымулам і надалей добра вучыцца.

Текст: Нина Рыбик