Ангеліна Тамашэвіч стала стыпендыятам Фонду міра

12:03 / 03.06.2019

Ангеліна Тамашэвіч з Варнянскага НПК стала яшчэ адным стыпендыятам Беларускага фонду міра.

На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай святу апошняга званка, адпаведны сертыфікат, спецыяльны знак і матэрыяльную дапамогу таленавітай вучаніцы 10 класа, выдатніцы і актывістцы, удзельніцы ўсіх добрых спраў школы, уручыла старшыня раённага Фонду міра Альдона Сухадольская.

0.jpg

Дарэчы, у Альдоны Станіславаўны ў той дзень было асабістае свята – дзень нараджэння, і яна таксама атрымала кветкі, віншаванні і словы падзякі за шматгадовую прапаганду справы міру на Астравеччыне.

Текст: Нина Рыбик