Астраўчане пераадолелі “Кіламетры Перамогі”

12:28 / 11.05.2019
525
Больш за 75 удзельнікаў праехалі 7,5 кіламетра ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі і Астравеччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас раённага велапрабегу «Кіламетрамі Перамогі», які арганізавалі сектар спорту і турызму, фізкультурна-спартыўны клуб, аддзел адукацыі, пракуратура і райкам ГА БРСМ пры падтрымцы іншых структур. 

IMG_4548 в печать.jpg



На заклік паўдзельнічаць у велапрабегу адгукну­ліся прадстаўнікі розных арганізацый, прадпрыемстваў, школ раёна і проста нераўнадушныя астраўчане. 

777777.jpg



– Добра, што на Астравеччыне мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праходзяць у такім фармаце, – адзначыў падчас прывітання пракурор раёна Аляксей Тамчанок. – Гэта не проста велапрабег, а цудоўная магчымасць ушанаваць памяць загінуўшых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, падзякаваць ветэранам за спакой на зямлі і адначасова далучыць маладое пакаленне да здаровага ладу жыцця. Што можа быць лепш прагулкі на свежым паветры пад мірным небам? І мы павінны цаніць і берагчы гэта. 

IMG_4558.jpg



Дружнай калонай веласіпедысты адправіліся ў падарожжа па «Кіламетрах Перамогі». Першым прыпынкам стала брацкая магіла савецкіх ваеннапалонных, што знаходзіцца на ўскрайку Гудагая. Аб тым, як разгортваліся ваенныя падзеі на гудагайскай зямлі і як ужо ў мірны час аднаўляліся прозвішчы загінуўшых ваеннапалонных, распавяла кіраўнік музея Гудагайскай сярэдняй школы Ірына Жалток. Удзельнікі велапрабегу ўшанавалі памяць воінаў хвілінай маўчання і ўсклалі на магілу кветкі. 

IMG_4581 в печать.jpg



Расповед пра падзеі Вялікай Айчыннай пра­цягнуўся ў школьным музеі мясцовай школы. 

IMG_4600.jpg



Сапраўдны ваенны дух удзельнікі велапрабегу адчулі на апошнім прыпынку – у пагранічнай камендатуры «Гудагай». Паказальныя выступленні кінолагаў, дэманстрацыя зброі, экскурсія па камендатуры і салдацкая каша – усё гэта выклікала ў гасцей захапленне, яркія ўражанні і радасць ад таго, што мы жывём у мірны час. 

Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений