Тыдзень пазітыву і добрых спраў прайшоў у яслях-садзе № 1

08:11 / 25.04.2019

Мерапрыемствы Тыдня псіхалогіі, якія днямі прайшлі ў яслях-садзе № 1, аб’ядналі дарослых і дзяцей.

1.jpg

У яго першы дзень, які праходзіў пад дэвізам «Сустракаем дзень з добрым настроем», дашкольнікі атрымалі маленькія салодкія падарункі, а бацькі са скрынкі жаданняў выбралі пазітыўны накірунак на цэлы дзень.

2.JPG

У дзень сям’i дзеці і дарослыя працавалі над творчымі работамі, а потым прэзентавалі свае сямейныя традыцыi.

3.JPG

Мноства станоўчых эмоцый атрымалі дзеці падчас флэшмоба «Калейдаскоп», а дарослыя – дзякуючы ўдзелу ў трэнінгу: «Скажы пазітыву – да!»

4.JPG

Паўдзельнічалі бацькі і дзеці і ў акцыі «Добрае сэрца»: на працягу тыдня яны прыносілі ў садок канцылярскія тавары, цацкi, адзенне, а потым завезлі ўсе падарункі ў дзіцячы сацыяльны прытулак.

5.JPG

Алена МІЛІДОВІЧ, педагог-псіхолаг ясляў-сада № 1

Текст: Главный администратор