Вясенні кірмаш прайшоў у Астраўцы

12:25 / 13.04.2019

З дзевяці гадзін раніцы тут распачаўся актыўны гандаль, прыпраўлены смачным пахам шашлыка.

На, здавалася б, вялікай пляцоўцы гусценька, амаль падпіраючы адзін аднаго плячом, размясціліся прадаўцы з Астраўца, Маладзечна, Пастаў, Самахвалавіч, Смаргоні.

IMG_3686.jpg

Мёд і яйкі, свежая садавіна і гародніна, малочныя тавары, рыбная і курыная “замарозка”, кандытарскія прысмакі і іншыя прадукты харчавання не засталіся без сваіх пакупнікоў. Цікавыя, прыгожыя і незвычайныя рэчы прыпаслі для астраўчан народныя ўмельцы: да іх трэба падысці і калі не купіць, то хоць бы палюбавацца на гліняныя і драўляныя вырабы, мяккія цацкі і дываны ручной работы.

IMG_3709.jpg

“Засвяцілася” сярод усёй гэтай разнастайнасці і хатняя жыўнасць – белыя і шэрыя трусы.

Дачны сезон ужо пачаўся, таму, зразумела, самым вялікім попытам карысталіся саджанцы пладовых і дэкаратыўных дрэў і кустарнікаў. Яблыні і грушы, агрэст і галубіка, туі і ружы – у чарзе за імі можна прастаяць амаль паўгадзіны.

IMG_3749.jpg

Трэба адзначыць, што цэны на саджанцы не адрозніваліся ад асенніх і залежалі ад вышыні і тэрмінаў пладанашэння. Так, кошт яблыні – 10 руб., слівы і грушы – 12 руб., вішні і чарэшні – 15 руб. Цана на самшыт вагалася ад 5 да 8 руб., тую – ад 5 да 35 руб, ружу – ад 8 да 12 руб.

IMG_3694.jpg

IMG_3698.jpg

IMG_3715.jpg

IMG_3720.jpg

IMG_3723.jpg

IMG_3733.jpg

IMG_3753.jpg

IMG_3768.jpg

IMG_3770.jpg

IMG_3772.jpg

Текст:
Фото: Ольга Хотянович