Віталь Бандарэнка і Марк Маргуж заваявалі элітныя медалі

11:42 / 12.04.2019

Віталь Бандарэнка і Марк Маргуж заваявалі медалі на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па боксе сярод мужчын і жанчын (эліта).

525.jpg

Майстар спорту міжнароднага класа Віталь Бандарэнка, які выступае ў вагавой катэгорыі 75 кілаграмаў, упэўнена праводзіў баі і без асаблівых цяжкасцей дайшоў да фіналу. У рашаючым паядынку ён таксама прадэманстраваў цудоўны бокс, аднак суддзі прызналі мацнейшым саперніка. Віталь Бандарэнка стаў сярэбраным прызёрам.

Добра паказаў сябе на рэспубліканскім рынгу і Марк Маргуж, вагавая катэгорыя 64 кілаграмы, – астраўчанін заваяваў бронзавы медаль.

535.jpg

25.jpg

31.jpg

33.jpg

Текст: