Мост праз Лошу чакае рамонту

15:36 / 08.04.2019
Не першы тыдзень на адным баку маста па вуліцы Кастрыч­ніцкай у Астраўцы звужаны тратуар, а інфарма­цыйная шыльда папярэджвае, што гэта зона павышанай небяспекі.

33.jpg

Пра тое, наколькі небяспечна пераходзіць мост у гэтым месцы і калі ён будзе адрамантаваны, карэспандэнту раённай газеты расказаў майстар участка па добраўпарадкаванні, азеляненні і санітарнай ачыстцы Астравецкага РУП ЖКГ Дзмітрый Салагуб.

– Плануецца рэканструкцыя ву­ліцы Каст­рыч­ніцкай  – ад цэнтра горада і да новай яе часткі, што пачынаецца на скрыжаванні з вуліцай Аэрадромнай. Па гэтай прычыне ў лютым была праведзена экспертыза стану маста праз раку Лошу, якая паказала, што некаторыя яго элементы з левага боку знаходзяцца ў аварыйным стане. Каб з пешаходамі не здарылася няшчасных выпадкаў пры разбурэнні наро­шчанай да тратуара часткі, было вырашана абгарадзіць праход, звузіўшы яго да  метра.

У гэтым месцы абмежаваны таксама і рух аўтамабіляў. Машынам грузападымальнасцю звыш 20 тон праязджаць праз мост дазваляецца толькі па пуцявым лісце,  прычым толькі тады, калі на праезджай часцы няма іншых транспартных сродкаў.
Праход з боку шлюза экспертыза прызнала безаварыйным і бяспечным.

Мост будзе адрамантаваны падчас рэканструкцыі вуліцы Кастрычніцкай, якая запланавана на 2020 год.




Текст:
Фото: Ольга Хотянович