Марыя Пешка стала пераможцай абласнога конкурсу вершаў

11:30 / 02.04.2019
1042

Адным з пераможцаў абласнога конкурсу паэзіі сярод настаўнікаў устаноў адукацыі Гродзеншчыны стала ветэран педагагічнай працы, былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры Варонскай базавай школы Марыя Пешка.

12121.jpg

– Абласны конкурс паэзіі праводзіцца штогод. І кожны раз яго ўдзельнікамі становяцца педагогі з Астравеччыны. Прычым мы заўсёды паспяхова ўдзельнічаем у абласным фінале, які праходзіць у Гродне, – расказала старшыня раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Ярмоліч.

На гэты раз на фінальны адбор абласнога конкурсу трапілі паэтычныя творы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры з гімназіі №1 Вольгі Саковіч і ветэрана педагагічнай працы Марыі Пешка. Яе верш “Астравеччына, край дарагі!” высока ацаніла абласное журы і прызнала аўтара адным з пераможцаў конкурсу.

Марыя Пешка ўзнагароджана граматай і грашовай прэміяй абласнога прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.


Текст: Елена Ярошевич
Фото: из интернета
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений