«Чырвоныя Крылы» завіталі ў СШ №1

14:28 / 26.03.2019

Валанцёры дабрачыннага атрада хуткага рэагавання “Чырвоныя Крылы” наведаліся ў сярэднюю школу №1.

 “Чырвонакрылаўцы” завіталі ў навучальную ўстанову, каб не толькі расказаць, але і на практыцы паказаць падлеткам, чым займаецца іх атрад, - валанцёры арганізавалі трэнінг па аказанні першай дапамогі. Старшакласнікі не толькі атрымалі тэарэтычныя веды па гэтай тэме, але і паспрабавалі прымяніць іх на практыцы. Разам з членамі атрада вучні “правялі” сардэчна-лёгачную рэанімацыю, “спынялі” кроў і “перавязвалі” раны.

Па словах валанцёраў, дзеці годна справіліся з заданнямі і, калі пажадаюць, могуць смела далучацца да іх атрада.

577.jpg

64.jpg

6757.jpg

11.jpg


Текст: