Лепшыя старасты вёсак атрымалі ўзнагароды

14:38 / 18.03.2019

Па выніках работы за 2018 год адным з лепшых сельскіх Саветаў Гродзенскай вобласці прызнаны Рытанскі, а лепшым сельскім старастам – Тарэса Бутвіла з вёскі Мацкі Гервяцкага сельскага Савета.

Пачэсныя адзнакі за перамогу ў абласным конкурсе старшыні Рытанскага сельскага Савета Рыгору Цэйка – да слова сказаць, самаму вопытнаму з усіх яго калег, і Тарэсе Бутвіла, якая таксама шмат гадоў на грамадскіх пачатках выконвае абавязкі сельскага старасты, на сесіі раённага Света дэпутатаў уручыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук.

234.jpg

А старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін. адзначыў працу іншых сельскіх стараст, якія шмат гадоў добрасумленна выконваюць свае абавязкі: Тарэсы Варабей, старасты вёсак Ізабеліна, Мацканы, Кялёйці; Софіі Комар, старасты вёсак Бабраўнікі, Грэбалы, Карлаўшчызна, Слабада; Яўгена Лукшы, старасты вёсак Спонды, Жукойні Жалядскія, Гудалі, Кайміна Горная, Гінкішкі; Іны Паковай, старасцы аграгарадка Падольцы; Ларысе Сямашка, старасты вёсак Жарнэді, Петраполь, Даўнарышкі, Ракішкі, Навасады, Вайдацішкі; Івана Саўко, старасты вёсак Малыя і Вялікія Яцыны; Уладзіміра Станевіча, старасты аграгарадка Страчанка і вёскі Селевічы.

IMG_20190314_121044.jpg

Ніна АЛЯКСЕЕВА

 

Текст: Главный администратор