МЧС разработало новый проект «Проведи время с пользой»

07:03 / 13.03.2019
У выратавальнікаў і «Астравецкай праўды» з’явіўся сябар – хлопчык Ягор. Ён яшчэ вучыцца ў школе – магчыма, што побач з кімсьці з вас, проста ён вырашыў пакуль не прызнавацца, у якой школе, – але пра бяспеку ведае ўсё. Ну, ці амаль што ўсё... 

Прывітанне, чытачы! Я вельмі люблю нашу «Астравецкую праўду», асабліва мне падабаецца чытаць пра выратавальнікаў і бяспеку. І я ўжо вырашыў: вырасту – пайду служыць у МНС! А пакуль я папрасіўся, каб мне ў нашай «раёнцы» дазволілі ўсім расказваць, як пазбегнуць надзвычайных сітуацый і пра многае іншае. У мяне шмат думак, як зрабіць наша сяброўства – мы ж пасябруем, так? – цікавым. 
Пачнём?..

Сёння я раскажу вам пра новы праект МНС. Усе ўжо ведаюць пра праект «Ганарымся, што навучылі!» – бачылі ж па тэлевізары, ды не раз, рэкламныя відэаролікі, ды і ў школе нам пра яго расказвалі. А цяпер з’явіўся яшчэ адзін – «Правядзі час з карысцю». 

мчс.jpg



Успомніце, колькі разоў за дзень настаўнікі, мамы, таты, бабулі і дзядулі гавораць вам: «Гэта рабіць нельга – небяс­печна». 
Што, ніводнага?! Тады вам трэба разам з дарослымі вывучаць правілы бяспекі – у гэтым і дапаможа новы праект «Правядзі час з карысцю». Па відэа- і аўдыяроліках, а таксама рэкламных білбордах вывучыць правілы будзе лёгка і проста.

Сумняваецеся? Дарэмна! Я сам ужо бачыў, як у відэароліках героі мульціка «Чароўная кніга» ставяць пытанні і прапаноўваюць ва­рыянты адказаў, – і гэта пры­мусіла мяне «прычапіцца» да бацькоў, каб растлумачылі, чаму менавіта такі адказ, а не які іншы. 
Увогуле кожны ролік уяўляе сабой алгарытм, па якому трэба дзейнічаць у выпадку розных надзвычайных сітуацый.
Так што, сябры, вывучайце правілы бяспекі – цікава і ра­зам з бацькамі.


З павагай Ягор.


Текст: Главный администратор