Сёння жанчыны Астравеччыны прымалі віншаванні
Шчырымі словамі, музычнымі падарункамі і дасціпным гумарам сёння віншавалі жанчын у кінаканцэртнай зале “Астравец”.
Ужо ў фае кінанаканцэртнай залы адчуваўся святочны настрой: была арганізавана фотазона, дзе кожны жадаючы мог зрабіць на памяць фотаздымак, і выстава дзіцячых малюнкаў.
– Дыханне вясны з кожным днём адчуваецца ўсё больш і больш. Ад усяго сэрца ўсіх жанчын Астравеччыны хачу павіншаваць з надыходзячым святам, – віншуючы прысутных у зале жанчын, адзначыў старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін. – У вас не бывае выхадных дзён: вы паспяхова спалучаеце ролю пяшчотнай і любячай маці, жонкі з актыўнай прафесійнай і грамадскай дзейнасцю. Асаблівых слоў удзячнасці заслугоўваюць жанчыны старэйшага пакалення, якія ў пасляваенны няпросты час самааадана працавалі. Няхай кожны вясновы дзень прыносіць радасць і шчаслівыя імгненні. Са святам, дарагія жанчыны!
Лепшыя артысты Астравеччыны падарылі жанчынам свае музыныя падарункі.