Ирина Тальчук – «Женщина года в номинации «За лидерство и успешное руководство»

15:59 / 07.03.2019
733

Ірына Тальчук стала пераможцай абласнога конкурсу “Жанчына года” ў намінацыі “Лідарства і паспяховае кіраўніцтва”.

talchuk.jpg

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук – лідар па сваёй прыродзе. Гэта яна пацвярджала неаднойчы: і на пасадзе начальніка раённага вузла паштовай сувязі, і як старшыня грамадскай арганізацыі “Савет кіраўнікоў”, і зараз, калі другое скліканне ўзначальвае раённага Савет дэпутатаў. Для яе няма дробных спраў і другарадных пытанняў: усё, што хвалюе людзей, яна па добрай волі ўключыла ў сферу сваіх інтарэсаў.

І цалкам заканамерна, што Ірыну Эдуардаўну прызналі “Жанчынай года-2019” Гродзенскай вобласці ў намінацыі “За лідарства і паспяховае кірааўніцтва” – адпаведны дыплом за подпісам старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова і каштоўны падарунак яна атрымала падчас урачыстага мерапрыемства, якое адбылося ў Гродне з нагоды жаночага свята.

Текст: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений