О чем говорили женщины

15:27 / 07.03.2019

Стала ўжо традыцыяй, што кожны год у аблвыканкаме праводзіцца прыём лепшых жанчын вобласці аб імя губернатара Уладзіміра Краўцова. Сёлета на гэтай імпрэзе пашчасціла пабываць і мне.

88dc8bcf02a6da5fe201bc100f4e4698.JPG

Ужо ад таго, як сустракаюць цябе на ўваходзе ў аблвыканкам, як дарагога госця, як вітаюць ў смокінгах і ўсміхаюцца дзяўчаты ў бальных сукенках, выпрамляюцца прыгорбленыя грузам клопатаў жаночыя плечы... Ад незвычайных прычосак жанчын (многія потым па сакрэце прызналіся, што, каб захаваць гэтую прыгажосць, ноччу спалі, седзячы на крэсле), ад іх прыгожых сукенак і вытанчанага макіяжу мігцела ў вачах… Ад атмасферы залы прыёмаў аблвыканкама, размешчанай у старадаўнім будынку, дзе некалі знаходзіўся кабінет Аляксандра Сталыпіна, з’яўлялася адчуванне прыдачынення да нечага велічнага. А ад цёплых слоў мужчын, які ў той дзень ліліся ракой, вырасталі крылы, а ў душы пачынаў спяваць салавей!

ae31cdde58bfcbe8536cc0c314ba857b.JPG

5ec025a2fb8d41ee01cd3582b97ec870.JPG

Мужчын на прыёме было няшмат – але якія! Намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Анатоль Зімнавода у той дзень не шкадавалі прыгожых віншаванняў і цёплых пажаданняў – і жанчыны, слухаючы іх, расцвіталі на вачах!

9c73e99ca7536ffca872b6465dc6866a.JPG

6e0d7597db2e281dc00a4d1e518867d4.JPG

a96b43ec4e1388e2876951b6cfcef037.JPG

2e84cf28939d429650e437c863237036.JPG

058d1533dd603b1d4136398c66c2e208.JPG

Пакрысе лёгкае напружанне, якое заўсёды ўзнікае, калі збіраецца разам шмат незнаёмых людзей, стала знікаць. Паспрыяла гэтаму сваім абаяннем і намеснік старшыні аблвыканкама Алена Бубенчык, якая і разумная, і прыгожая, і проста душа кампаніі!

34cb1812ae2aa36f5d11f38fe833efdb.JPG

3ff293b2bc6568ccc76362088f929a0f.JPG

Жанчыны разгаварыліся. Пра дзяцей, якіх у Юліі Вараб’ёвай – пяцёра, а ў Анастасіі Мазан – шасцёра: у гэты дзень яны з рук Віктара Лісковіча атрымалі Ордэны Маці. Пра работу – нават у святы жанчыны не могуць не думаць пра яе: вадзіцель тралейбуса з Гродна Анастасія Завіноўская, падзякаваўшы за шыкоўныя кветкі і каштоўны падарунак -- іх усім запрошаным на прыём уручылі ад імя губернатара Гродзеншчыны, “нясціпла” папрасіла яшчэ адзін: новы тралейбус, каб можна было бяспечна перавозіць дарослых і юных гродзенцаў – і абодва намеснікі старшыні аблвыканкама не маглі не паабяцаць жанчыне ў гэты дзень такую “дробязь”. Пра кіраўнікоў: Людміла Астапенка, тынкоўшчык з Навагрудка, якая змяніла за доўгія гады работы на адным месцы працавала пад кіраўніцтвам шасці начальнікаў, дзякавала кіраўнікоў аблвыканкама за цяперашняга, сёмага – і абяцала, што ніколі і ні за што яго не падвядзе! Пра ўвагу да простых людзей: Наталля Пацэвіч, брыгадзір а ААТ “Мастаўчанка” зазначыла, як шмат яна значыць для вяскоўцаў – нашмат больш, чым любыя прэміі і падарункі; пра творчасць, якая не ведае межаў і ўзросту -- дзейнасць загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання людзей пажылога ўзросту Іўеўскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Марыі Васюкевіч – таму пацвярджэнне; пра мужчын, пра дзяцей, пра бацькоў, пра бізнес – пра ўсё!

da905aef2888a692c753f069d92bf586.JPG

42e6490862d5484f85749ae613ff221f.JPG

59f28ad1215a78067b7b5d7e7df8f5ef.JPG

Дваццаць пяць самых розных жанчын, кожная са сваім характарам, дасягненнямі і праблемамі, сямейным становішчам і захапленнямі, кожная – прафесіянал у сваёй справе, кожная -- Асоба, у той дзень прадстаўлялі ў зале прыёму дэлегацый аблвыканкама лепшую палову Гродзснчыны.

І, прабачце мне маю нясціпласць – бо і я была ў іх ліку! – мне здаецца, зрабілі гэта годна!

Текст: Нина Рыбик