Ганаровымі граматамі адзначаны ідэолагі, грамадскія актывісты і журналісты

16:31 / 06.03.2019
Шэраг супрацоўнікаў ідэалагічнай вертыкалі і прадстаўнікі СМІ адзначаны Ганаровымі граматамі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гро­дзенскага аблвыканкама.

1.jpg

Выніковая калегія Галоўнага ўпраўлення ідэа­лагічнай работы і па справах моладзі прай­шла ў мінулую пятніцу з удзелам на­месніка стар­шыні Гродзенскага аблвыканкама Віктара Ліс­ковіча і памочніка Прэзідэнта – інспектара па Гро­дзенскай вобласці Івана Лаўрыновіча. На ёй былі падведзены вынікі работы ідэалагічнай вертыкалі, грамадскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі ў мінулым годзе і пастаўле­ны задачы на бліжэйшую перспектыву. 

Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення адзначаны намеснікі кі­раўнікоў па ідэалагічнай рабоце  РУП «Беларуская АЭС» Марыя Пылінская, ДЛГУ «Астравецкі лясгас» Пётр Крупенчык, КСУП «Гервяты» Алена Кандратовіч, старшыні ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Баніцэвіч і «Белая Русь» Ірына Раткевіч, карэспандэнт газеты «Астравецкая праўда» Святлана Фёдарава

Лепшым сацыяльным партнёрам па вы­ніках рэспубліканскага конкурсу, арга­ні­заваным Беларускім  таварыствам Чырвонага Крыжа, прызнаны намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла – ён узнагаро­джаны дыпломам. 
Текст: Нина Рыбик