«Школа бяспекі»: Вікторыя Валэйка з Гудагая ізноў другая ў вобласці

14:29 / 06.03.2019
586

Абласны этап рэспубліканскай алімпіяды «Школа бяспекі» прайшоў 5 сакавіка ў Гродне.

2.jpg

Астравеччыну на гэтай алімпіядзе прадстаўлялі школьнікі, якія занялі 1 і 2 месцы на раённым этапе, – 6 чалавек, палову з якіх склалі гудагайскія вучні. Увогуле на абласныя спаборніцтвы ў ведах па бяспецы з’ехалася 114 школьнікаў трох узроставых катэгорый: 1-4, 5-8 і 9-11 класы.

Канкурсантам трэба было прайсці тыя ж іспыты, што і на раённым этапе: тэст, моўнае мастацтва і «Свая гульня». Але ў гэтым годзе арганізатары значна пабольшалі ўзровень цяжкасці заданняў, што, вядома, адбілася на выніковых балах удзельнікаў. Напрыклад, калі раней ў тэсце трэба з 50 пытанняў трэба было даць 44 правільных адказы, то ў гэтым ніхто не набраў і 40.

Тым не менш, дзве астраўчанкі паказалі добрыя вынікі: у другі тур прайшлі гудагайскія вучаніцы Вікторыя Мілешка (1-4 класы) і Вікторыя Валэйка (5-8 класы).

1.jpg

У конкурсе моўнага мастацтва малодшай Вікторыі да прызавога месца не хапіла ўсяго аднаго бала. А вось другая Вікторыя працягнула барацьбу. Аднак у «Сваёй гульне» ёй таксама не хапіла аднаго бала да перамогі – Вікторыя, як і ў мінулым годзе, стала другой.

3.jpg

Аляксандр САЧАК, інспектар РАНС.

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений