Колькі плаціць за таксі – высвятляў наш карэспандэнт

16:27 / 25.01.2011
3

У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка г.п. Астравец, якая расказала, што напярэдадні калядных святаў карысталася паслугамі  таксі – ехала ад будынка пошты да аўтавакзала і пры гэтым заплаціла таксісту 5000 беларускіх рублёў. А тыднем раней яна ехала на таксі ад вуліцы Валадарскага да аўтавакзала і заплаціла за праезд 3500. Вядома, розніца ў 1500 тысячы за меншую адлегласць прымусіла жанчыну задумацца і  пацікавіцца, у адпаведнасці з чым таксісты бяруць плату за праезд па Астраўцы?


Па адказ на пытанне мы звярнуліся ў аддзел эканомікі райвыканкама. І вось што даведаліся:


– У кожным таксі, якое зарэгістравана ў нашым раёне, устаноўлены таксометр, які ў сваю чаргу зарэгістраваны ў Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах. Пасля аказання паслугі па падвозу людзей таксіст павінен выдаць чэк, а атрымальнік паслугі аплаціць яго.
Што датычыцца фарміравання цаны на праезд, то яна свабодная. Таксіст сам вырашае, якую цану яму выставіць за праезд аднаго кіламетра.


Каля тэлефона  дзяжурыла Алена ЯРАШЭВІЧ.