Каманда Астравецкага лясгаса перамагла на абласной лыжні

16:40 / 06.02.2019

Каманда Астравецкага лясгаса стала лепшай у лыжных гонках сярод работнікаў лясной гаспадаркі вобласці.

Аматараў лыжных гонак з усіх лясгасаў і дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў вобласці ў Слоніме сабрала галіновая зімовая спартакіяда. Спартсмены-лесаводы змагаліся за перамогу на лыжні ў розных узроставых катэгорыях і на розных дыстанцыях.

лыжня 1.jpg

Сярод дзяўчат і жанчын ад 18 да 30 гадоў роўных не было памочніку ляснічага Гервяцкага лясніцтва Дар’і Смольскай, якая, хоць і знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці, падтрымлівае добрую спартыўную форму – у жанчыны 1 месца на дыстанцыі 1,5 кіламетра і пуцёўка на рэспубліканскую галіновую спартакіяду сярод работнікаў лесу.

Эканаміст Астравецкага лясгаса Яўген Варановіч сярод мужчын (узроставая катэгорыя 18-30 гадоў) хоць упаў на трасе і пашкодзіў лыжнае мацаванне, але фінішыраваў з трэцім вынікам.

Лесніку Спондаўскага лясніцтва Уладзіміру Салаўю крыху не хапіла да “серабра” – у выніку мужчына заняў 3 месца сярод мужчын ад 40 гадоў і больш.

лыжня.jpg

Інжынер па падрыхтоўцы кадраў Аксана Сацура прыйшла на фініш чацвёртай, а ляснік Міхалішкаўскага лясніцтва Віктар Сальмановіч і бугалтар дрэваапрацоўчага цэху Наталля Валуевіч – пятымі.

– Усе ўдзельнікі нашай каманды годна выступілі, кожны ў сваёй узроставай катэгорыі паказаў добры вынік. Гэта пры тым, што ў некаторых камандах, у прыватнасці, Смаргонскага і Навагрудскага лясгасаў, выступаюць лыжнікі еўрапейскага маштабу, – каменціруе вынікі спаборніцтваў капітан каманды, інжынер па ахове і абароне лесу Андрэй Шыкавец. – Дзякуючы волі да перамогі наша каманда ўпершыню ў гісторыі лясгаса стала пераможцай абласных галіновых спаборніцтваў па лыжных гонках.



Текст:
Фото: Фота з архіва лясгаса