Кінапрэм'ера: "Брэсцкая крэпасць" у Астраўцы

15:28 / 18.01.2011

Ваенная драма “Брэсцкая крэпасць”, якая выйшла на экраны толькі ў мінулым годзе, на працягу трох дзён – 19, 20 і 21 студзеня — будзе дэманстравацца ў кінаканцэртнай зале “Астравец” у 16.30 і 19 гадзін.


Тыя, каму ўжо пашчасціла паглядзець гэты фільм, адзначаюць яго цікавы сюжэт, якасную і відовішчную “карцінку”, добрую ігру акцёраў. Сёлета, у год 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, кінакарціна, у аснову якой пакладзены сапраўдныя гістарычныя падзеі абароны Брэсцкай крэпасці, лёсы яе абаронцаў, набывае асаблівае значэнне.
У астраўчан, якія яшчэ не былі ў раённай кіназале пасля ўстаноўкі новай сістэмы гуку, будзе магчымасць не толькі паглядзець цікавы фільм,  але і ацаніць па вартасці навінку.


Ніна АЛЯКСЕЕВА.