Какие островецкие дороги отремонтируют в этом году

17:33 / 01.02.2019

У бягучым годзе ў Астравецкім раёне запланавана адрамантаваць 13 кіламетраў аўтамабільных дарог агульнага карыстання.

У засені векавых сосен.jpg

Дарожны рамонт праводзіцца ў рамках Дзяржаўнай праграмы па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь на 2017 – 2020 гады.

– З самых значных праектаў можна назваць капітальны рамонт трох кіламетраў аўтадарогі Некрашуны-Рытань-Літвяны і амаль чатырох кіламетраў дарогі Міхалішкі-Альхоўка-Завідзіненты-Альхоўка, – расказаў журналісту “Астравецкай праўды” намеснік старшыні райвыканкама Віктар Зелянко. – Пры фарміраванні пераліку ўлічваўся стан дарог, а таксама звароты грамадзян. Работы па рамонту дарожнай сеткі раёна будзе выконваць ДРБУ-159.

tabl.jpg


Текст: