Юныя снайперы Астравеччыны змагаліся за перамогу

10:27 / 14.01.2019
1745

Школьнікі Астравеччыны высвятлялі, хто з іх хутчэй бегае на лыжах і лепш страляе з пнеўматычнай вінтоўкі. На базе сярэдняй школы №2 прайшоў раённы этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлону “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

На базе сярэдняй школы №2 прайшоў раённы этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па біят­ло­не «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыў­нага клуба.

IMG_7808.jpg

Пазмагацца за званне лепшых спарт­сменаў на лыжні і агнявым рубяжы прыехалі больш за 160 вучняў з ча­тырнаццаці навучальных устаноў раёна. Спаборніцтва праходзіла ў трох узроставых катэгорыях. Як звы­чай­на, удзельнікаў чакалі два віды выпра­баванняў: стральба з пнеў­ма­тычнай вінтоўкі і лыжная гонка. 

IMG_7835.jpg

Спачатку школьнікі адпра­віліся дэманстраваць снай­перскія навыкі ў цір. Некалькі хвілін падрыхтоўкі, апошнія настаўленні дарослых, прыцэльванне – і па камандзе «агонь» удзельнікі дружна націскалі на курок. Каму пашчасціла з пяці заліковых выстралаў трапіць у «дзясятку», а хто пацэліў «у малако», станавілася вядома пры аглядзе мішэняў. Пры падліку вынікаў суміравалася агульная колькасць ачкоў. 

IMG_7838.jpg

У малодшай групе (2007-2008 гады нараджэння) найлепшы вынік у стральбе прадэманстравалі Валерыя Дарашкевіч (СШ №2) і Мікіта Русецкіс (Гервяцкая СШ). Другое месца занялі вучні СШ №1 Вольга Сымановіч і Раман Кавалевіч, трэцяе – Юлія Млынкоўская (Гудагайская СШ) і Расцістаў Коўшык (гімназія №1). 

IMG_7828.jpg

У сярэдняй групе (2005-2006 гады нараджэння) першае месца раздзя­лілі Ангеліна Моўчан (Міха­лішкаўская СШ), Юлія Курыла (СШ №1) і Мікіта Лебядзевіч (СШ №2). На другім – Мікіта Якушчонак (Варнянскі НПК), на трэцім – Антаніна Алёкса і Арцём Новікаў (Гудагайская СШ).
Сярод удзельнікаў 2003-2004 гадоў нараджэння першае месца занялі Ксенія Кумішча (гімназія №1), Злата Волай і Андрэй Міхайлоўскі (Міхалішкоўская СШ); другое – Анжаліка Цэйка (СШ №2) і Андрэй Чумакоў (гімназія №1); трэцяе – Мікіта Умрыхін (СШ №1). 

IMG_7821.jpg

«Адстраляўшыся», юныя біятланісты паспяшаліся на школьны стадыён, бо тут праходзіў другі этап спа­бор­ніцтваў – лыжныя гонкі. 
Першымі стартавалі малодшыя ўдзельнікі. Ледзь толькі прагучала каманда  «На старт! Увага! Марш!», як падняўся феерверк сняжынак і чародка лыжнікаў рванула наперад – пакараць 1,5 кіламетра снежнай трасы. Хутчэй за астатніх гэта атрымалася ў Міланы Мілаш і Яўгена Трафімчыка (Міхалішкаўская СШ). Дру­гімі фінішавалі Анастасія Дзя­нісава (Гервяц­кая СШ) і Ула­дзіслаў Гурштын (Гудагайская СШ). Трэцімі прыехалі Рэната Волай (Варнянскі НПК) і Раман Васілеўскі (Спондаўскі НПК).  

IMG_7855.jpg

Юныя біятланісты сярэдняй узроставай групы пера­адольвалі дыстанцыю ў 2,4 кіламетра. У тройку прызёраў увайшлі Вікторыя Вяржынская (Гервяцкая СШ) і Эрнэст Гілевіч (Гудагайская СШ) – першае месца, Анастасія Крэз (Кямелішкаўскі НПК) і Максім Бразевіч (Спондаўскі НПК) – другое месца, Анге­ліна Пляўга (Спондаўскі НПК) і Арцём Вярбовікаў (Кямелішкаўскі НПК) – трэцяе месца.

IMG_7862.jpg

Сярод старэйшых удзель­нікаў лыжную трасу дыстанцыяй 3 кіламетры першымі адоле­лі Юстына Тубіс (Кя­ме­лішкаў­скі НПК) і Анатоль Валуевіч (Спондаўскі НПК). Другі вынік на лыжні паказалі Іна Пляўга (Спон­даўскі НПК) і Уладзіслаў Лапуня (Міхалішкаўская СШ). Трэцімі фінішавалі Ксе­нія Кумішча (гімназія №1) і Андрэй Міхайлоўскі (Міха­ліш­каўская СШ). 
Віншуем юных біятланістаў з добрымі вынікамі! 

  IMG_7861.jpg

IMG_7864.jpg

IMG_7867.jpg

IMG_7873.jpg

IMG_7877.jpg

IMG_7883.jpg

IMG_7890.jpg

IMG_7892.jpg

IMG_7905.jpg

IMG_7908.jpg

IMG_7918.jpg

IMG_7920.jpg


Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений