Большое дело маленьких крышечек
08:15 / 12.01.2019
У Спондаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе гэта дабрачынная акцыя стартавала яшчэ летам. Дзеці з энтузіязмам падхапілі ідэю: ім цікава збіраць яркія і розныя па памеру накрыўкі ад бутэлек, кавы, парфуму, кіндар-сюрпрызаў, лекаў і прыпраў! Школьнікі не проста іх збіралі, а нават спаборнічалі – у каго накрывак больш і якія з іх прыгажэйшыя. Але галоўнае, што дзеці разумеюць, якую карысць могуць прынесці хворым дзецям маленькія накрыўкі.
У школе займаецца ўсяго 55 вучняў, а за асеннія месяцы было сабрана больш за 4 000 накрывак. Асаблівай актыўнасцю вылучыліся чацвяракласніца Ангеліна Алешчанка і выхаванка дзіцячага садка Паліна Янкойць.
Рабіць добрыя справы проста. Мы гатовы прыйсці на дапамогу! Далучайцеся і вы!
Алена ПАМЕЦЬКА, Спондаўскі НПК.