Падарункі ад "Белай Русі"

10:50 / 30.12.2010

Напярэдадні Новага года салодкія падарункі ад раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія з-за хваробы вымушаны праводзіць святы ў дзіцячым аддзяленні Астравецкай ЦРБ.


27 снежня Валянціна Іванаўна Дземеш, старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь”, накіравалася ў дзіцячае аддзяленне, каб павіншаваць хворых дзетак (а такіх на той момант было чатырнаццаць) з Ражаством і Новым годам. Яна сказала ім шмат добрых, шчырых, цёплых слоў і ўручыла кожнаму па важкаму пакету з ласункамі. А тыя не разгубіліся – падзякавалі Валянціне Іванаўне і расказалі навагоднія вершы.


Вольга ШОЎКУН.