Як праводзяць час зімой вясковыя школьнікі

10:58 / 11.01.2019
1306

Зіма  нарэшце расшчодрылася на снег і мароз. Такія прыродныя падарункі спяшаюцца прыняць школьнікі – і падчас урокаў фізічнай культуры і ў вольны час выпраўляюцца на каткі і на лыжню.

Каб паглядзець,  як вясковыя дзеці праводзяць час, мы адправіліся ў Варняны.

IMG_0894.jpg

– Спартыўна-масавыя мерапрыемствы з’яўляюцца самымі любімымі і папулярнымі сярод школьнікаў, –  расказвае выконваючая абавязкі намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Анастасія Андрэеўна Пятроўская. – Дзеці не маглі дачакацца наступлення зімы, каб у іх праводзілі ўрокі фізкультуры на свежым паветры.

Як толькі тэмпература апусцілася ніжэй за нуль каля  школы пачалі заліваць каток.

IMG_0871.jpg

–  Пляцоўку мы падрыхтавалі яшчэ восенню. Як толькі ўдарылі марозы, пачалі яе заліваць, –  расказвае настаўніца фізічнай культуры і здароўя Яніна Іванаўна Філіповіч. – Сёння лёд на пляцоўцы  стаіць вельмі добры.

У вольны час дзеці прыходзяць пакатацца на каньках пад пільным наглядам  настаўнікаў.

IMG_0879.jpg

 –  Спачатку я навучылася катацца на роліках, а  потым лёгка  перайшла  на фігурныя канькі, –  дзеліцца  сямікласніца Вікторыя Мікліс. – Я ўвогуле люблю зіму, і задаволена, што каля школы ёсць такі класны каток, дзе можна весела і з карысцю для здароўя правесці  час.

 Са снежня ў школе ўрокі фізічнай культуры і здароўя праходзяць на двары – у школьнікаў пачалася лыжная падрыхтоўка. Большасць дзяцей добра  стаяць на лыжах, цяпер асноўная задача –  адпрацаваць тэхніку і хуткасць хады.

IMG_0883.jpg

 –  Як толькі выпаў снег,  мы правялі школьныя  спаборніцтвы “Снежны снайпер”, выбралі пераможцаў – і рыхтавалі іх   да раённых спаборніцтваў, –  расказвае Яніна Іванаўна.

 Заняткам зімовымі відамі спорту спрыяе і добрая матэрыяльная база школы. Некалькі гадоў назад бацькі вучняў пачатковых класаў зрабілі яе выхаванцам цудоўны падарунак:  дваццаць камплектаў лыж для малышоў. Потым  новыя лыжы атрымалі   вучні сярэдніх і старэйшых класаў.

IMG_0863.jpg

На  лыжах дзеці катаюцца не толькі на ўроках, але і ў вольны час: з 16 да 18 гадзін у школе можна ўзяць спартыўны інвентар на пракат. Для школьнікаў і іх бацькоў гэтая  паслуга бясплатная. Многія   бяруць лыжы на ўсю сям’ю на выхадныя.

IMG_0914.jpg

… Дружным ланцужком школьнікі ідуць  па лыжні, стараючыся абагнаць адзін аднаго, з’язджаюць з горкі і ставяць першыя ў жыцці рэкорды. Магчыма, хтосьці з іх некалі гучна заявіць пра сябе ў раёне, вобласці ці ў рэспубліцы – і праславіць сваімі спартыўнымі дасягненнямі родную школу, якая дала старт у жыццё.

IMG_0922.jpg

Бліц-апытанне:

Ці падабаецца школьнікам і дарослым праводзіць час на свежым паветры? Ці  ёсць для гэтага магчымасці ў вёсцы і ці варта дарослым непакоіцца пра бяспеку дзяцей? Аб гэтым мы пацікавіліся ў вучняў і настаўнікаў Варнянскага НПК.

Ліза Мажэйка, вучаніца 4 класа:

– Мы не маглі дачакацца, калі прыйдзе зіма, каб можна было пакатацца на санках ці лыжах. І цяпер не толькі ўрокі фізкультуры праводзім на вуліцы, але і ў суботу прыходзім у школу, каб пабавіцца. З намі заўсёды  настаўнікі, якія расказваюць,  як трэба катацца на лыжах, што можна і чаго не варта рабіць.

IMG_0865.jpg

 Мару навучыцца катацца на каньках. На роліках стаю нядрэнна. Думаю, што і з фігурнымі канькамі таксама спраўлюся.


Дзіяна Генадзьеўна Мілаш, настаўніца фізічнай культуры і здароўя:

– Я сама з задавальненнем катаюся на лыжах і каньках і ўпэўнена, што да гэтага трэба далучаць дзяцей і дарослых. Трэба сказаць, што ў нашай школе для гэтага ёсць усё неабходнае: спартыўныя інвентар,   пляцоўкі, каток, хаця ад дадатковых лыжаў і канькоў мы не адмовіліся б. А дзяжурныя настаўнікі сочаць за тым, каб зімовы адпачынак прайшоў без траўм.

IMG_0899.jpg


Каміла Дзенюш, вучаніца 4 класа:

– Мая старэйшая сястра Анжаліка студэнтка. У  школе яна была добрай спартсменкай. Я заўсёды ганарылася яе перамогамі і цяпер стараюся быць на яе падобнай.

У мінулым годзе я папрасіла, каб Дзед Мароз прынёс мне лыжы. Сорамна было б, каб  я не навучылася на іх катацца. Цяпер стараюся быць лепшай у сваім класе па лыжах.

IMG_0925.jpg

IMG_0887.jpg

IMG_0904.jpg

IMG_0910.jpg

IMG_0913.jpg

IMG_0921.jpg



Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений