Вандалы покуролесили в Гервятах

22:37 / 04.01.2019

 Усе – і дарослыя, і дзеці – з нецярплівасцю чакаюць Ражаства, плануюць, з кім і як сустрэнуць гэтае свята, якія падарункі падораць і атрымаюць…

Але здараецца, што радасны і святочны настрой бывае азмрочаны ўжо на другі дзень пасля свята. Так было і ў мяне, калі ранкам 26 снежня, ідучы на работу, убачыў, у што ператварылася прыгожая, дагледжаная тэрыторыя Гервяцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. Такое ўражанне, што тут была не калядная, а Варфаламееўская ноч!

IMG_20181226_105301.jpg

IMG_20181226_105307.jpg

Напэўна, нехта спіша ўсё на калядныя традыцыі – маўляў, заўсёды моладзь у калядную ноч “забаўлялася”, здымаючы вароты і закрываючы шклом каміны ў хатах. Але давайце разбярэмся: адкуль пайшла гэтая традыцыя? Некалі гаспадары, чакаючы калядоўшчыкаў і жадаючы, каб яны прыйшлі і павіншавалі сям’ю з Ражаством, адчынялі веснічкі і вароты. А калядоўшчыкі, калі бачылі, што ў некага вароты зачынены – значыць, гаспадар гасцей не чакае і не запрашае, скупы, мусіць, чалавек – здымалі ў такога вароты і адносілі на суседскі панадворак.  Але ніхто нічога не біў, не трушчыў, не руйнаваў!

IMG_20181226_105355.jpg

Усе мы хочам жыць, як у Еўропе і наракаем, што не кожны можа туды паехаць. Але ж можна зрабіць так, як у Еўропе, і ў сябе дома – у сваім родным горадзе, вёсцы, краіне. Для гэтага дастаткова паводзіць сябе цывілізавана, як еўрапейскі чалавек, а не як дзікун з пячоры…

Руслан Якубцэвіч,

загадчык Гервяцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі

 




Текст: Главный администратор