Юбілей у пашпартыстаў

17:04 / 29.12.2010

Сёлета пашпартная служба адзначыла 90-гадовы юбілей. За гэты час яна некалькі раз рэагранізоўвалася і мяняла назву. Зараз колішняя пашпартна-візавая служба называецца Дэпартаментам па грамадзянству і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь. А яе галоўная задача засталася ўсё той жа – распрацоўка і ажыццяўленне мер, накіраваных на рэалізацыю заканадаўства аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, пашпартнай рабоце, выездзе і ўездзе ў Беларусь, кантроль за міграцыйнымі працэсамі і іншыя.


Група па грамадзянству і міграцыі Астравецкага аддзела ўнутраных спраў 17 снежня таксама адзначыла сваё прафесійнае свята. І менавіта ў гэты дзень ва ўрачыстай атмасферы астраўчане Дзмітрый Замара, Яўген Ключнік, Сяргей Тарарук, Вікторыя Баркоўская і Антон Даўляш атрымалі свае першыя пашпарты. Павіншавала рабят з гэтай важнай падзеяй старшы інспектар Наталля Анімуцкая і пажадала ім быць годнымі і законапаслухмянымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.


Марына МАЦКЕВІЧ.