Сардэчна віншуем вас з 2019 годам!

10:24 / 31.12.2018
998

Паважаныя жыхары Астравецкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з 2019 годам!

33.jpg

У гэтыя святочныя дні мы падводзім вынікі сваёй дзейнасці ў адыходзячым годзе, вызначаем адпраўныя кропкі для новых добрых спраў.  Юбілейны 2018 год для нашага горада  адзначаны дастойнымі вынікамі працы ва ўсіх сферах, багаты на доб­рыя справы,  поспехі, радасці і перамогі. 

Самых шчырых слоў заслужылі работнікі сельскай гаспадаркі, усе, хто працуе на фермах і ў майстэрнях, на палях і пера­працоўчых прадпрыемствах. Шчыра дзякуем за добрасумленную працу прамыслоўцам і будаўнікам, працаўнікам спажывецкай кааперацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сферы абслугоўвання, супрацоўнікам аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях,  педагогам, медыкам, работнікам культуры, іншым прадстаўнікам сацыяльнай сферы – усім тым, чыімі намаганнямі дасягаецца наш агульны дабрабыт.

Мы шмат чаго з вамі дасягнулі, але яшчэ больш нам трэба зрабіць. Якім будзе надыходзячы год, залежыць, перш за ўсё, ад нас: ад веры ў сябе і свае сілы, нашага жадання і імкнення доб­расумленна працаваць. 

32.jpg

Дарагія сябры!
Усе нашы думкі і пачуцці скіраваны ў новы 2019 год. Няхай для кожнага з нас ён апраўдае надзеі і самыя смелыя задумы, прынясе поспех ва ўсіх справах і пачынаннях, дастатак і шчасце ў кожны дом!  Моцнага здароўя, радасці, аптымізму, міру і дабра!
З Новым 2019 годам!

І.Я. Шалудзін, старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта.
І.Э. Тальчук, старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў.


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений