Гудагайскія кадэты адправіліся на баль

15:17 / 18.12.2018

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і абласны палац творчасці дзяцей і моладзі запрасілі вучняў кадэцкіх класаў на Калядны баль у шчучынскі палац Друцкіх-Любецкіх. Сярод танцуючых вальс і падэспань былі заўважаны кадэты з Гудагайскай школы Яна Алёкса і Віталь Урбановіч.

32.jpg

– Мы трапілі на баль упершыню – і засталіся ў захапленні ад атмасферы свята і ад прыгажосці палаца! – не хаваюць сваіх эмоцый Яна і Віталь.

Пад гукі музыкі мінулых стагоддзяў кадэтаў сустракалі гаспадары палаца – князь і княгіня Друцкія-Любецкія.

– Рыхтавала школьнікаў да балю музычны кіраўнік Юлія Віктараўна Герасім, – расказала намеснік дырэктара Гудагайскай сярэдняй школы Жанна Леанардаўна Янцэвіч. – Трэба было вывучыць не адзін старадаўні танец, каб на балі адпавядаць павевам даўніны і атмасферы.

Яна і Віталь танцавалі падэграс, падыспань, польку-тройку і вальс. На памяць пра каляднае дзейства ў гудагайскіх школьнікаў засталіся дыпломы і фотаздымкі.

554.jpg

Текст:
Фото: з архіва Гудагайскай СШ