На вуліцы Валадарскага гарэла кватэра

15:33 / 17.12.2010

Чарговы пажар здарыўся ноччу 16 снежня ў раённым цэнтры.


Як паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Эдуард Малышка, прыкладна ў палове другой гадзіны ночы ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях  паступіла паведамленне аб загаранні ў жылым доме №47 у мікрараёне Валадарскага.
Аб пажары ў кватэры на пятым паверсе паведамілі суседзі, якія адчулі пах дыму і паспрабавалі дастукацца да гаспадароў. Калі ім ніхто не адчыніў, патэлефанавалі ў службу выратавання. Прыехаўшыя на месца здарэння выратавальнікі ўзламалі дзверы і ліквідавалі ўзгаранне. У кватэры на момант пажару нікога не было. Вынік пажару – пашкоджаныя агнём і высокай тэмпературай мэбля, абсталяванне і іншая маёмасць. Дарэчы, у гэтым выпадку спатрэбiцца паслуга химчистка мебели.
Прычына ўзнікнення пажару высвятляецца.


Антон Мальшэўскі.